Сход Ваўкавыскай раеннай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”
22 студзеня прайшоў справаздачны сход Ваўкавыскай раеннай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”, на якім былі падведзены вынікі працы за 2025 год і вызначыны перспектывы і задачы на 2026 год. Для моладзевага крыла прайшла дыялогавая пляцоўка “Будучыня за моладдзю”. Прыемным момантам стала ўзнагароджванне актыўных членаў БСЖ і ўдзельнікаў абласных і рэспубліканскіх конкурсаў. Каштоўнымі падарункамі адзначаны работы Жардзецкай Б.І. - конкурс вершаў “Беларускаму саюзу жанчын прысвячаецца”, Куратнік А. - конкурс відэаролікаў “Вершы пра жанчыну на вайне” (група В-21), Бодак В. - конкурс відэаролікаў “Мая сям’я” ( група В-11). Граматай за актыўную дзейнасць , накіраваную на папулярызацыю Беларускага саюза жанчын , адзначана работа старшыні пярвічнай арганізацыі Ленец А.Л.




