Феерычныя ўражанні ад сустрэчы з музычным мастацтвам атрымалі нашы навучэнцы і выкладчыкі, каму пашчасціла пабываць на канцэрце Гродзенскага каледжа мастацтваў у ГДК 12 красавіка.
Святочным Велікодным духам павеяла ад выступлення сапраўдных майстроў сцэны.