У ім прынялі ўдзел вучні груп З-21, Э-21, Э-11.

Ва ўступным слове бібліятэкара Зоі Пятроўны Шыркавец аб паэтцы прагучала слушная думка: “Такія пранікнёныя творы будуць патрэбны людзям заўседы”.

Выкладчык беларускай мовы і літаратуры Ленец Алена Леанідаўна прадставіла біяграфічныя звесткі той, якая лічыла сябе “перш-наперш- проста жанчынай”. Але ўдзельнікі імпрэзы зразумелі, што перад імі адкрыўся адзін з талентаў беларускай літаратуры, паэтычны голас якога мацнеў паступова: чатыры гады, дзесяць, шаснаццаць… Аднагодкі зайздросцілі ёй, а, убачыўшы геніяльнасць, “падкідвалі” тэмы для вершаў, дзе жылі “белыя бусліхі”, “бярозы-свечкі”, азёры-“ варажэі-свацці”. Родныя (маці, сын), каханне “улюбёнай у роднае Палессе”- вось лейтматыў яе творчасці, якую натхнялі Генадзь Бураўкін, Ніл Гілевіч, Іван Шамякін.

Наталля Паўлаўна Лях, загадчыца бібліятэкай, у строках вершаў лаурэата Дзяржаўнай прэміі бачыць вобраз ластаўкі, прадстаўляе “рабіну каля плоту”, цеста, “набухлае ў дзяжы”, беларускія вёсачкі.

Вучні чыталі вершы паэтэсы пад музыку беларускіх аўтараў- і ўсе, хто прысутнічаў на імпрэзе, адчувалі, як прыгожа гучыць родная мова, спачувалі жанчыне, якую раніла недружалюбнасць, разлука з любімым, якая пражыла “непрыручанай птушкай” … “меж сполахаў і дрэў”.

“Сапраўды, гэта было “жыцце, знітаванае паэзіяй”, - такі вынік зрабілі вучні аб знакамітай паэтцы, якая псіхалагічна тонка раскрывала лёс простых беларусаў, “інтэлігентаў ад зямлі”, і прасіла: “Свой беражыце дом! Любіце!” .

“Чуллівая ” , тонкая імпрэза - вось словы намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Жардзецкай Браніславы Іванаўны аб мерапрыемстве, на якім усе адпачылі душой.

Дырэктар установы Кашкевіч Ігар Аляксеевіч падзякаваў яе ўдзельнікаў і адзначыў, што імпрэза яму вельмі спадабалася, хаця ён і не лірык.

No images found.

Анонсы

  • День Победы! Обратный отсчёт!

    Вторник, 22 апреля 2025

    Войска 3-го Белорусского фронта 25 апреля овладели последним опорным пунктом обороны немцев на Земландском полуострове — городом и крепостью Пиллау. Войска 1-го Украинского фронта и союзные нам англо-американские войска ударом с востока и запада рассекли фронт немецких войск и 25 апреля в 13 часов 30 минут...

  • 26 апреля в 10:00 пройдет Единый день открытых дверей

    26 апреля в 10:00 пройдет Единый день открытых дверей

    Вторник, 22 апреля 2025

    26 апреля в колледже пройдет Единый день открытых дверей. Начало мероприятия в 10:00. Приглашаем будущих абитуриентов и их родителей!

Новости