“Мова родная – мова модная”. Так называлася інтэрактыўная гульня, у якой удзельнічалі навучэнцы першага курса. Каманды “Знаўцы” і “Разумнікі” перакладалі з рускай мовы на беларускую і наадварот, падбіралі да слоў сінонімы, складвалі прыказкі, адгадвалі загадкі, паказвалі сваё веданне фразеалагізмаў, міжмоўных амонімаў, дэманстравалі валоданне красамоўствам. Атмасфера спаборніцтва і захаплення царыла пад час мерапрыемства.