Дзяржаўная камісія па персанальным размеркаванні пад старшынствам дырэктара каледжа Ігара Аляксеевіча Кашкевіча вызначала першыя працоўныя месцы  выпускнікам бюджэтнай формы навучання згодна з Палажэннем аб размеркаванні выпускнікоў і Распараджэннем Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама.

Асабліва запатрабаванымі, як заўседы, аказаліся фельчары ветэрынарнай медыцыны і заатэхнікі. Вялікую зацікаўленасць да нашых спецыялістаў праявілі кіраўнікі і галоўныя спецыялісты  сельгаспрадпрыемстваў не толькі Гродзенскай, але і суседняй Брэсцкай вобласці.

No images found.