Статистика посещений

Яндекс.Метрика

Страны посетители

Flag Counter

20-годдзе калектыва “Ваўкавыскія непаседы”

Адметнай была нядзеля 21 мая ў Ваўкавыску. Сапраўдны майстар харэаграфіі А.І. Мельнікаў разам з танцавальным калектывам “Ваўкавыскія непаседы” адзначаў 20-годдзе з дня нараджэння незвычайнага ансамбля эстраднага танца, вядомага не толькі ў нас, але і далёка за межамі Беларусі. Яркая шоу-праграма не пакінула нікога абыякавым.

У святочным мерапрыемствы прымалі ўдзел розныя творчыя калектывы, у іх ліку, Мыслівец Ксенія, навучэнка групы В-21, удзельніца адборачнага туру раённага конкурсу “Ваўкавыская прыгажуня”, якая прадэманстравала выключна прыгожы ўбор і ўпрыгожванні, зробленыя сваімі рукамі.

Застаецца дадаць, што правяла праграму вельмі элегантна і прафесіянальна наша навучэнка групы У-31 Жук Галіна.
ФОТО ЗДЕСЬ...

 

ПОДЕЛИТЬСЯ