Бібліятэкар Зоя Пятроўна паведаміла аб гісторыі ўтварэння нашай вобласці, а таксама аб тым, якога магутнага поступу навукова-тэхнічнага прагрэсу яна дасягнула. Дзякуючы натхнёнай працы гродзенцаў, прадукцыя з гродзенскай маркай вядома больш чым у 50 краінах свету. Культура нашага краю рознапланавая. Нездарма Гродна мае статус культурнай сталіцы.

Паэтаў, мастакоў, кампазітараў натхніла гэта зямля на словы прызнання да яе. Вучні каледжа з вялікай шчырасцю і пранікнёнасцю прачыталі вершы беларускіх паэтаў: З.Верас, Л.Геніюш, Д.Бічэль-Загнетавай і іншых:

“Сэрца - кветка зарунее…

Пахам шчасця і надзеі

Узнясецца над зямлёю…

А жывой красой ірдзіцца,

К сонцу, к шчасцю заклікаці”.

Наталля Паўлаўна, загадчыца бібліятэкай, пазнаёміла вучняў з біяграфіяй нашых знакамітых літаратараў. Асабліва зацікавілі вучняў звесткі аб Марыне Бабіч, якая нарадзілася і жыве ў нашым горадзе. Цяпер яна – член Саюза пісьменнікаў Беларусі, надрукавала тры кнігі вершаў.

Музычны кіраўнік каледжа ўпрыгожыў імпрэзу мілагучнымі беларускімі мелодыямі.

Жардзецкая Браніслава Іванаўна заўважыла: “Вельмі складана каменціраваць такую прыгажосць і пяшчоту. Вершы беларускіх паэтаў вучні чыталі нядрэнна, стараліся. Удзячна групе Э-21, якая хвалявалася, перажывала за тое, як пройдзе мерапрыемства. Гучала прыемная музыка: тэмп і рытм – усе ў гармоніі. Інтэграваны ўрок удаўся. Асаблівыя словы падзякі – нашым бібліятэкарам: Наталлі Паўлаўне і Зоі Пятроўне, якія далі нам прыклад інтэлігентнасці.”

Выкладчык гісторыі Жардзецкі Алег Юр’евіч адзначыў: “У курсе гісторыі Беларусі, а таксама на факультатыўных занятках мы разглядаем тэму, “раскрытую” у ходзе імпрэзы. Яна вельмі актуальная ў наш час. Нам патрэбна ведаць гісторыю свайго края. Так, для вучняў каледжа будзе праведзены цыкл экскурсій у музей нашай навучальнай установы.”

No images found.

Анонсы

  • С Днём маці!

    С Днём маці!

    Вторник, 14 октября 2025

    Паважаныя супрацоўніцы каледжа! Дазвольце ад імя пярвічнай арганізацыі "Беларускі саюз жанчын" павіншаваць Вас з самым лепшым святам - Днём маці! Няма на свеце нічога больш важнага, чым сям'я, бацькоўская хата і маміна любоў. Самы блізкі і дарагі для кожнага з нас чалавек - матуля, у яе сэрцы б'е бяздонная крыніца пяшчоты і...

  • «Классная» в кино с 18 сентября

    Понедельник, 28 июля 2025

    История о юной выпускнице педагогического университета, которая только что получила распределение. Но судьба распорядилась иначе – Татьяна попадает в небольшой агрогородок, где ее ждут немалые испытания.Несмотря на сложности, наша героиня не собирается сдаваться. Ей придется быстро повзрослеть, найти общий язык с учениками и преодолеть все трудности на пути к своей мечте.Жанр: драмаХронометраж: 90 минутВозрастное ограничение: 6+Производство: Национальная киностудия «Беларусьфильм»Смотрите фильм во всех кинотеатрах страны с 18 сентября!

Новости

  • С чего начинается армия

    С чего начинается армия

    Четверг, 16 октября 2025

    16 октября занятие   военно-патриотического клуба «Щит» было посвящено пункту нового пополнения.  А провел его психолог войсковой части 48684, старший лейтенант Скляров Владимир Владимирович.   После общего обзора структуры воинской части,...

  • Профориентационная встреча прошла в колледже

    Профориентационная встреча прошла в колледже

    Четверг, 16 октября 2025

    16 октября в рамках кураторского часа состоялась встреча  выпускных  групп колледжа со старшим инспектором  отделения  по  идеологической  работе и кадровому  обеспечению   исправительного  учреждения  ИК - 11  капитаном  Середа Андреем...