У рамках акцыі “Аднаўленне святыняў Беларусі”
Не спыняецца актыўнае жыцце ў каледжы і ў самы, здавалася б, ціхі летні месяц жнівень. У рамках рэспубліканскай акцыі “Аднаўленне святыняў Беларусі” ў бібліятэцы падрыхтавана выстава літаратуры “Помнікі гісторыі і культуры”, а некаторыя навучэнцы, што цікавяцца гісторыяй Ваўкавыскага краю, падарожнічаюць. Так, навучэнцы группы В-21 з куратарам Кандрацкай Г.А. нядаўна наведалі палацава-архітэктурны ансамбль “Краскі”, сядзібу Бохвіцаў у Падароску і іншыя знакамітыя мясціны.
Варта заўважыць, што падарожнічаюць аматары даўніны на веласіпедах.
Далучайцеся!