Статистика посещений

Яндекс.Метрика

Старт у новы навучальны год

Урачыстая лінейка, якая прайшла ў каледжы, адкрыла шлях у новы навучальны год. Адметнай была калона выпускнікоў, яркі прадстаўнік якой, навучэнец групы Э-31 Кубараў Мікалай, перадаў першакурснікам ключ Ведаў з пажаданнямі поспехаў і творчых здзяйсненняў на нялёгкім шляху да прафесіі.

Госцем урачыстасці была в.а.начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ваўкавыскага райвыканкама Бусловіч Алена Вікенцьеўна, выпускніца нашага каледжа, якая падзякавала педкалектыву за добрую падрыхтоўку спецыялістаў і запрасіла будучых выпускнікоў на працу ў сельгаспрадпрыемствы раёна.

Празвінеў Званок, першы і вельмі звонкі, каб кожны пачуў і адчуў, што прыйшла пара адправіцца ў краіну Ведаў і стаць на год бліжэй да прафесіі. Дарэчы, права даць Званок заслужыла выдатная навучэнка групы У-31, актывістка Дзіяна Насібуліна. А ўсе прысутныя: навучэнцы, бацькі, госці і супрацоўнікі дружна спявалі Гімн каледжа, а затым пайшлі на першы ўрок пад назвай “Нам мір загадана зберагчы”.

В.а. дырэктара Ала Васільеўна  Дубай не толькі павіншавала ўдзельнікаў урачыстай лінейкі, але і выказала асноўныя патрабаванні да арганізацыі адукацыйнага працэсу ў 2016/17 навучальным годзе.

  • Фото: Гуляй В.А.

ПОДЕЛИТЬСЯ