Разам з бацькамі і ў гонар бацькоў
Да Міжнароднага дня сям'і ў каледжы прайшла культурна-інфармацыйная праграма “Чым багаты, тым і рады”.
А багацце, як вядома, у нас самае вялікае – нашы дзеці! Сёння яны дэманстравалі і веданне гісторыі сям'і, і творчыя знаходкі, і любоў да сваіх бацькоў, да роднага дому і каледжа. Педагог-псіхолаг Наталля Пармонік прааналізавала сітуацыю з маладымі сем'ямі, якія ствараюцца сярод навучэнцаў , акцэнтавала ўвагу на культуру ўзаемаадносін моладзі.
Праграма падрыхтавана навучэнцамі групы З-31 пад кіраўніцтвам куратара Федосенка М.Я. і культарганізатара Юшко І.М. Танцавальны калектыў “Дыямант” (кіраўнік Хасанава А.В.), цудоўны дуэт баяністаў (кіраўнік Рагоза І.У), салісты каледжа Башко Назар і Жардзецкі А.Ю. (кіраўнік Мінько А.І.) падаравалі ўсім прысутным святочны настрой.
Гэтая праграма была апошняй з цыклу адкрытых мерапрыемстваў у каледжы.
-
Фото: Гуляй В.А.