Статистика посещений

Яндекс.Метрика

Страны посетители

Flag Counter

Прафілактыка негатыўных з’яў у моладзевым асяроддзі

Напярэдадні зімовых канікул у каледжы актыўна ідзе работа па прафілактыцы негатыўных з’яў у моладзевым асяроддзі: курэння, п’янства, ужывання наркатычных і таксічных рэчываў, недапушчэнні правапарушэнняў і злачынстваў. Куратары вучэбных груп правялі гутаркі-інструктажы па культуры і правілах паводзін у грамадскіх месцах, на вуліцах і дарогах, бяспечных паводзін на рэках і азёрах ва ўмовах нестабільнага зімовага надвор’я.

Чарговае пасяджэнне савета па прафілактыцы падвяло вынікі прафілактычнай работы за 2016 год і зацвердзіла план работы савета на 2017 год.

Навучэнцы, якія стаяць на ўліку ў ІСН і знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, зрабілі справаздачы аб выніках вучэбнага семестра.

У рабоце савета прыняла ўдзел інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Вольга Барэйша.

  • Фото: Гуляй В.А.

ПОДЕЛИТЬСЯ