Статистика посещений

Яндекс.Метрика

Страны посетители

Flag Counter

Напярэдадні Дня настаўніка і Дня пажылых людзей

28 верасня    фае  каледжа расквецілася асеннімі букетамі, якія падрыхтавалі навучэнцы ўсіх груп напярэдадні Дня настаўніка. Вызначыліся лепшыя работы :

“Осенняя элегантность» групы В-41,42

«Волшебная сказка» група У-11

 «Осеннее наслаждение» група З-42

«Осенний Мики Маус» група Вд-12.

Пе рсанальныя працы прадставілі  Пачакута Карына (гр. У-21)  і Саловіч Таццяна ( гр.З-12).

Святочна прыбраная  актавая зала па добрай традыцыі сабрала напярэдадні Дня пажылых людзей і Дня настаўніка супрацоўнікаў каледжа і ветэранаў працы. Гледачы віталі гасцей : Якубеню І.А., Якубеню Б.А., Пятрову М.М., Абрамава У.С., Тарасевіч Н.І., Белашэўскую Л.Д., Штэмплеўскага І.П., Сітко М.К., Сакалоўскую Л.І., Лукашэвіч Т.У., Клімчук І.В.

-          Праца настаўніка нялёгка, падобная да зоркі, святло якой даходзіць праз вякі,- распачалі свята вядучыя.

Са шчырымі словамі віншавання і падзякі за плённую працу ветэранам працы  выступіла  выконваючая абавязкі дырэктара Дубай А.В.

Прыемным сюрпрызам для прысутных стала дэманстрацыя фільма “ История в лицах», які падрыхтавалі Сінікава С.І., Шукайла Н.В. Апладысментамі зала суправаджала фотаздымкі былых выкладчыкаў, супрацоўнікаў, кіраўнікоў навучальнай установы.

 Удзельнікі аб’яднанняў па інтарэсах віталі гледачоў захапляльнымі нумарамі мастацкай самадзейнасці.

Паважаныя настаўнікі! Добрага насторю вам, бадзёрасці, аптымізму!

  • Фото: Гуляй В.А.

ПОДЕЛИТЬСЯ