Міжнародны дзень роднай мовы
22 лютага да Міжнароднага дня роднай мовы ў каледжы прайшло традыцыйнае мерапрыемства “Пішам дыктоўку разам”. Удзельнічалі ў гэтай надзвычай важнай і цікавай справе выкладчыкі, выхавацелі, педагогі ДА, навучэнцы старэйшых курсаў і іншыя работнікі каледжа.
Усіх аб'яднала тэма гістарычнай і культурнай спадчыны нашай Радзімы. Удзельнікі паказалі пісьменнасць, веданне лексічнага складу мовы, праявілі патрыятычныя пачуцці да роднай мовы, традыцый, гісторыі і культуры.
-
Фото: Гуляй В.А.