Году малой радзімы
13 снежня ў чарговы раз гасцінна расчыніла дзверы чытальная зала бібліятэкі для навучэнцаў першага курса, якія былі запрошаны на паседжанне літаратурнай гасцёўні “Пясняр Навагрудчыны”, прысвечанай 220 гадавіне з дня нараджэння выдатнага нашага земляка Адама Міцкевіча. Удзельнікі не толькі пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам паэта, але і здзейснілі віртуальную экскурсію ў музей Міцкевіча ў Навагрудку. Выдатна чыталі вершы паэта на беларускай і рускай мовах навучэнцы груп З-11, 1СВ, В-11. Лях Н.П. правяла агляд літаратурнай выставы, прысвечанай Адаму Міцкевічу.
-
Фото: Антончик М.И.