Да 75-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны
Мітынг Памяці адбыўся 22 чэрвеня ля помніка абаронцам Айчыны па вуліцы Перамогі. Творчая група калектыву мастацкай самадзейнасці каледжа зрабіла тэатралізаваны экскурс у гісторыю самай жудаснай вайны у свеце.
Пачалося мерапрыемства “Майскім вальсам”, які сімвалізуе перамогу, але да гэтага светлага дня былі суровыя і цяжкія чатыры гады вайны. Аб гэтым навучэнцы чыталі вершы, спявалі песні, успаміналі. Прысутныя на мітынгу выкладчыкі, супрацоўнікі, моладзь каледжа і запрошаныя ветэраны, бацькі усклалі кветкі да помніка і нізка схілілі галовы ў знак светлай памяці аб шматлікіх ахвярах вайны.
У заключнай частцы мітынгу выкладчык гісторыі А.Ю.Жардзецкі выканаў песню з рэпертуару Ю.Антонава “Памяць” і звярнуўся да навучэнцаў з заклікам вывучаць і шанаваць гісторую роднага краю, любіць радзіму, помніць мінулае, каб шчасліва жыць пад мірным небам.
Актыўны ўдзел у мерапрыемстве прынялі члены БРСМ і сакратар Быхаўцава А.У.
-
Фото: Гуляй В.А.