Статистика посещений

Яндекс.Метрика

Страны посетители

Flag Counter

Да 105-годдзя Сяргея Грахоўскага

У каледжы пачаўся цыкл літаратурна-бібліятэчных урокаў.

Першая сустрэча была прысвечана 105-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта, празаіка, публіцыста С.І. Грахоўскага і сабрала навучэнцаў 1-2 курсаў усіх аддзяленняў каледжа.

Агляд кніжнай выставы і біяграфічны нарыс прадставіла бібліятэкар Лях Н.П. Дапоўніў уяўленне об творчасці паэта цікавы відэаролік, падрыхтаваны навучэнцам 4 курса Кірылам Сушко. А пасля … гучала высокая паэзія Сяргея Грахоўскага ў выкананні навучэнцаў груп: 1СВ, У-11, З-12, З-21, З-22, У-21.

Вершы навучэнцы выбіралі самі, згодна са сваімі інтарэсамі і захапленнямі, што і адзначыла ў сваім выступленні метадыст каледжа А.У. Буйко.

Важнай акалічнасцю мерапрыемства, з’яўляецца яго патрыятычная накіраванасць, фарміраванне мастацкага і эстэтычнага густу навучэнцаў, прывіццё любові да роднай зямлі і мовы.

Падрыхтавалі літаратурна-бібліятэчны ўрок Жардзецкая Б.І. і Ленец А.Л., Лях Н.П.

  • Фото: Гуляй В.А.

ПОДЕЛИТЬСЯ