Статистика посещений

Яндекс.Метрика

“Беларусь- мая песня”

13 красавіка ў актавай зале адбылося выступленне калектыву мастацкай самадзейнасці каледжа на раённым аглядзе-конкурсе “Беларусь- мая песня”.

Журы ў саставе намесніка начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ваўкавыскага райвыканкама, а таксама спецыялістаў гарадскога Дома культуры і раённага метадычнага цэнтра высока ацаніла танцавальныя нумары, вакальнае мастацтва, артыстычныя здольнасці навучэнцаў, касцюміраванне, мэтазгоднасць і ідэйную накіраванасць праграмы.

Падрыхтавалі цікавую праграму: культарганізатар Ірэна Юшко, педагогі дадатковай адукацыі Алена Хасанава, Аляксандр Мінько, Ірына Рагоза.

Дырэктарам каледжа аб'яўлена падзяка ўсім удзельнікам раённага мерапрыемства.

  • Фото: Гуляй В.А.

ПОДЕЛИТЬСЯ