Прафарыентацыйная субота
“Нашы прафесіі. Погляд у будучае”, - пад такой назвай адбылася прафарыентацыйная сустрэча ў каледжы з удзелам навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі горада Ваўкавыска. Усяго на мерапрыемстве прысутнічала 120 чалавек: педагогі, навучэнцы, бацькі. Размова аб прафесіях каледжа была актуальнай, цікавай, сучаснай, творчай і прадстаўнічай, бо ўдзел у ёй прынялі члены аб’яднанняў па інтарэсах, педагогі дадатковай адукацыі, адміністрацыя. Дарэчы, у мерапрыемстве ўдзельнічала намеснік старшыні камісіі по справах непаўналетніх Ваўкавыскага райвыканкама Ірына Юр’еўна Чарнеўская, якая адзначыла высокі працэнт актыўнай занятасці непаўналетніх навучэнцаў каледжа ў шосты дзень.
Фото: Хасанова Е.В.