У купальскую ноч
Шмат прыгод абяцала купальская ноч у Ваўкавыску. І ўсё збылося… Музыка, конкурсы, магічныя танцы і абрады, - усё гэта зачароўвала жыхароў і гасцей горада. Навучэнцы нашага каледжа, члены БРСМ, валанцёры, якім пашанцавала пабываць на свяце, расказваюць, што знайшлі сваю папараць-кветку. А гэта значыць, што шчасце ім гарантавана. І не толькі ў жыцці, але і ў здачы экзаменацыйнай сесіі.
-
Фото: Гуляй В.А.