Надзея - наша надзея!
4 сакавіка ў гімназіі №2 г. Ваўкавыска адбыўся раённы конкурс “Міс Вясна-2016”, удзел у якім вельмі годна прыняла навучэнка групы Вд-12 Албахціна Надзея.
Адметным было выступленне Надзі ў літаратурным і творчым конкурсах. Артыстычна, прыгожа і гарманічна выглядалі ўсе намінацыі, прадстаўленыя нашай навучэнкай. У выніку - тытул “Міс Грацыя”, прызнанне журы і гледачоў і сімпатыя ўсіх, хто быў задзейнічаны ў вясновым свяце прыгажосці.
-
Фото: Гуляй В.А.