Фестываль патрыятычнай песні “Квітней, Беларусь!”
12 лютага ў гарадскім Доме культуры прайшоў штогадовы фестываль патрыятычнай песні “Квітней, Беларусь!” Тэма патрыятызму ў песеннай творчасці вельмі шырокая і рознабаковая.
“Патрыятычна” спяваць пра нашу Радзіму і прыгожую краіну Беларусь, пра мір і мужнасць землякоў у барацьбе з ворагам, любоў да бацькоў і ўслаўленне шматраннага таленту людзей.
Твор, які выканалі Вікторыя Ботвін, Надзея Албахціна і максім Радзюк, таксама адпавядаў тэматыцы фестывалю. У ім – удзячнасць сучаснай моладзі, героям вайны і прысяга на вернасць краіне.
Песня “Героі” з рэпертуару групы “Артылерыст” у выкананні нашых навучэнцаў адзначана дыпломам III ступені. Нумар быў падрыхтаваны педагогам дадатковай адукацыі Мінько А.І.