Статистика посещений

Яндекс.Метрика

Да Дня бібліятэк Беларусі...

Да Дня бібліятэк Беларусі ў каледжы праведзены конкурс міні- сачыненняў “Мой лепшы дзень, праведзены ў бібліятэцы”. Навучэнцы ўсіх курсаў актыўна адгукнуліся на прапанову і расказалі аб самых запамінальных днях, праведзеных у “ скарбонцы ведаў”.

-          З першага класа было прыемна зайсці ва ўтульную залу бібліятэкі, выбраць кнігу да свайго густу. Я пастаянна наведваю і бібліятэку каледжа, дзе падбіраю неабходную інфармацыю для падрыхтоўкі да заняткаў па спецыяльнасці , і гарадскую бібліятэку, - напісала навучэнка групы З- 22 Цілічэнка Кацярына.

-          Я наведаў бабліятэку аграрнага каледжа на першым тыдні навучання. Яна вельмі прыгожа аформлена, шмат рознай інфармацыі змешчана на тэматычных выставах. Я ўзяў кнігу аб гісторыі Ваўкавыска, бо хочацца ведаць пра горад, у які прехаў вучыцца,- напісаў навучэнец групы З-12 Ботвін Максім.

 Супрацоўнікі бібліятэкі Лях Н.П. і Шыркавец З.П. прымалі віншаванні ад адміністрацыі, супрацоўнікаў і навучэнцаў каледжа. 

  • Фото: Гуляй В.А.

ПОДЕЛИТЬСЯ