Да 75-годдзя вызвалення Беларусі
“Урокі літаратуры - урокі жыцця”. Пад такой назвай праходзяць заняткі па літаратуры у навучэнцаў I курса. Так супала, што вывучэнне твораў аб Вялікай Айчыннай вайне якраз прыпадае на красавік-май, калі краіна рыхтуецца адзначыць Дзень Перамогі і 75-годдзе з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Непаддзельную цікавасць у навучэнцаў выклікалі творы Васіля Быкава, Івана Шамякіна, Івана Навуменкі, Міхася Стральцова. А сёння заняткі ў групе У-11 прайшлі ў музеі Баявой славы, дзе прысутныя мелі магчымасць азнаёміцца з экспазіцыямі, прысвечанымі вайне, фотаальбомам “Вайна ў нашых лёсах” і іншымі дакументамі аб самай страшнай трагедыі ХХ стагоддзя, якая ніколі не павінна паўтарыцца!..