Бібліятэкар Зоя Пятроўна паведаміла аб гісторыі ўтварэння нашай вобласці, а таксама аб тым, якога магутнага поступу навукова-тэхнічнага прагрэсу яна дасягнула. Дзякуючы натхнёнай працы гродзенцаў, прадукцыя з гродзенскай маркай вядома больш чым у 50 краінах свету. Культура нашага краю рознапланавая. Нездарма Гродна мае статус культурнай сталіцы.
Паэтаў, мастакоў, кампазітараў натхніла гэта зямля на словы прызнання да яе. Вучні каледжа з вялікай шчырасцю і пранікнёнасцю прачыталі вершы беларускіх паэтаў: З.Верас, Л.Геніюш, Д.Бічэль-Загнетавай і іншых:
“Сэрца - кветка зарунее…
Пахам шчасця і надзеі
Узнясецца над зямлёю…
А жывой красой ірдзіцца,
К сонцу, к шчасцю заклікаці”.
Наталля Паўлаўна, загадчыца бібліятэкай, пазнаёміла вучняў з біяграфіяй нашых знакамітых літаратараў. Асабліва зацікавілі вучняў звесткі аб Марыне Бабіч, якая нарадзілася і жыве ў нашым горадзе. Цяпер яна – член Саюза пісьменнікаў Беларусі, надрукавала тры кнігі вершаў.
Музычны кіраўнік каледжа ўпрыгожыў імпрэзу мілагучнымі беларускімі мелодыямі.
Жардзецкая Браніслава Іванаўна заўважыла: “Вельмі складана каменціраваць такую прыгажосць і пяшчоту. Вершы беларускіх паэтаў вучні чыталі нядрэнна, стараліся. Удзячна групе Э-21, якая хвалявалася, перажывала за тое, як пройдзе мерапрыемства. Гучала прыемная музыка: тэмп і рытм – усе ў гармоніі. Інтэграваны ўрок удаўся. Асаблівыя словы падзякі – нашым бібліятэкарам: Наталлі Паўлаўне і Зоі Пятроўне, якія далі нам прыклад інтэлігентнасці.”
Выкладчык гісторыі Жардзецкі Алег Юр’евіч адзначыў: “У курсе гісторыі Беларусі, а таксама на факультатыўных занятках мы разглядаем тэму, “раскрытую” у ходзе імпрэзы. Яна вельмі актуальная ў наш час. Нам патрэбна ведаць гісторыю свайго края. Так, для вучняў каледжа будзе праведзены цыкл экскурсій у музей нашай навучальнай установы.”
No images found.