22 лістапада ў чытальнай зале сабраліся выкладчыкі і навучэнцы каледжа. Пачалося падарожжа па старонках творчасці таленавітых беларускіх паэтаў. З вялікай пранікнёнасцю чыталі вершы навучэнцы эканамічнага і заатэхнічнага аддзяленняў Прыемна было слухаць лірычныя вершы пра самыя блізкія сэрцу паэтаў мясціны, вершы-летуцені, вершы аб каханні.
А як меладычна гучалі песні на вершы паэтаў “Мой родны кут” і “Явар і каліна” ў выкананні ўдзельнікаў фальклорнага гуртка.
А хіба можна ўявіць Я. Купалу без яго знакамітай п’есы “Паўлінка” ?! На радасць усім пастараліся ўдзельнікі драматычнага гуртка. Да ўвагі гледачоў была прадстаўлена вясёлая сцэнка з гэтай п’есы.
Дзякуючы агульным намаганням супрацоўнікаў і навучэнцаў каледжа адбылося цікавае мерапрыемства. Навучэнцы пазнаёміліся з багатай літаратурнай спадчынай Я. Купалы і Я. Коласа ,без якой немагчыма ўявіць сабе беларускую літаратуру. Выступаючы з заключным словам, выкладчыца беларускай мовы і літаратуры Браніслава Іванаўна Жардзецкая заклікала ўсіх прысутных любіць і берагчы нашую родную беларускую мову.
Год кнігі працягваецца! Да новых сустрэч!
фоторепортаж:
No images found.