Казачна прыгожым атрымаўся вобраз Вяснянкі ў выкананні Дашы Грымайлы.
З густам, весела і яскрава мы прадставілі на свяце канцэртную праграму. У выкананні Алесі Гоздік прагучала песня “Ой, снег - снежок”, якую ўпрыгожыла харэаграфічная замалёўка. Поым выступіў квартэт з песняй “Ляціць воран”.
Добрым дадаткам да ўсяго былі нашы смачныя бліны. Усё гэта журы свята адзначыла дыпломам I ступені і каштоўным падарункам. На свяце прадстаўніцтва нашага каледжа было самае массавае. Падтрымаць нашых, нягледзячы на холад, прыйшлі і студэнты і выкладчыкі. Разам было і цяплей, і весялей.
Вялікі дзякуй ўсім!
No images found.